Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
15 верасня 2022, 09:46

Лукашэнка: Беларусь і Зімбабвэ могуць рэалізаваць новыя сумесныя праекты

15 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Зімбабвэ Эмерсана Мнангагву з 80-годдзем. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Пад вашым кіраўніцтвам Зімбабвэ за апошнія гады дасягнула ўражальных поспехаў у сацыяльна-эканамічным развіцці, упэўнена адстойвала свае інтарэсы на міжнароднай арэне", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што высока цэніць партнёрскія адносіны, якія склаліся паміж Мінскам і Харарэ.

"Упэўнены, што адкрыты і даверны беларуска-зімбабвійскі дыялог будзе садзейнічаць пашырэнню ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ў розных галінах, эфектыўнай рэалізацыі новых сумесных праектаў", - адзначыў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі