20 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь мае намер і ў далейшым развіваць усебаковае супрацоўніцтва з саюзнікамі па АДКБ і з Расіяй. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 20 лютага на цырымоніі ўручэння дзяржаўных узнагарод і пагонаў вышэйшаму афіцэрскаму складу ў Палацы Незалежнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Мы і ў далейшым будзем развіваць усебаковае супрацоўніцтва з нашымі саюзнікамі, перш за ўсё па АДКБ, і брацкай Расіяй, - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы. - Ні ў кога не павінна быць сумненняў, што мір, стабільнасць, бяспека нашай краіны знаходзяцца пад надзейнай абаронай".-0-