Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
29 кастрычніка 2019, 09:00

Лукашэнка: Беларусь і Турцыя імкнуцца да развіцця ўсебаковых сувязей

29 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Турцыі Рэджэпа Таіпа Эрдагана з нацыянальным святам - Днём Рэспублікі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы выказаў надзею на тое, што пазітыўная дынаміка беларуска-турэцкага супрацоўніцтва ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай і гуманітарнай галінах, а таксама высокі ўзровень узаемаразумення і падтрымкі на міжнароднай арэне будуць садзейнічаць далейшаму збліжэнню краін.

Прэзідэнт таксама ўпамянуў аб сустрэчы з турэцкім лідарам, якая адбылася ў красавіку гэтага года ў Анкары. "Вынікі двухбаковых перагавораў выразна сведчаць аб тым, што Беларусь і Турцыя з'яўляюцца надзейнымі сябрамі і партнёрамі, маюць імкненне да больш актыўных і ўсебаковых сувязей", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Рэджэпу Таіпу Эрдагану моцнага здароўя і далейшых поспехаў, а народу Турцыі - міру і дабрабыту.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі