ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 27 студзеня 2022
Мінск 0°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
04 лістапада 2021, 19:16

Лукашэнка: Беларусь і Расія зрабілі чарговы важны крок на шляху саюзнага будаўніцтва

Фота з архіва
Фота з архіва

4 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Расія зрабілі чарговы важны крок на шляху саюзнага будаўніцтва. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на пасяджэнні Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы, падводзячы вынікі сустрэчы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Праз 25 гадоў з моманту падпісання дагавора аб стварэнні супольніцтва Беларусі і Расіі мы робім чарговы важны крок на шляху саюзнага будаўніцтва", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

На пасяджэнні Вышэйшага дзяржаўнага савета бакі зацвердзілі маштабны пакет інтэграцыйных дакументаў. Яны нацэлены на ўмацаванне эканамічнага патэнцыялу дзвюх краін, адзначыў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы выказаў удзячнасць урадам Беларусі і Расіі за карпатлівую і плённую працу і ўсім экспертам, якія прымалі ўдзел у падрыхтоўцы гэтых дакументаў. Членаў ВДС, урадаў і парламентаў, Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка як старшыня Вышэйшага дзяржаўнага савета папрасіў забяспечыць практычную рэалізацыю саюзных праграм і прынятых рашэнняў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі