14 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Расія захавалі адзінства дзякуючы міжрэгіянальнаму супрацоўніцтву. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у сваім выступленні ў Савеце Федэрацыі ў ходзе афіцыйнага візіту ў Расійскую Федэрацыю, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Кіраўнік дзяржавы асобна спыніўся на тэме рэгіянальнай работы. "Калі гаварыць зусім ужо шчыра, то Саюзная дзяржава жыве дзякуючы вам (парламентарыі ў Савеце Федэрацыі з'яўляюцца прадстаўнікамі рэгіёнаў РФ. - Заўвага БЕЛТА), - сказаў ён. - У мяне ёсць магчымасць прадстаўнікам расійскіх рэгіёнаў сказаць вялікі дзякуй за тое, што ў свой час (былі ў нас не лепшыя часы, па-ўсякаму было) мы зрабілі стаўку ў Беларусі на работу з рэгіёнамі (Расіі. - Заўвага БЕЛТА). І дзякуючы вам мы захавалі наша адзінства. Калі б вы тады не падтрымалі беларускія памкненні, у нас не было б сёння такіх адносін. І цяжка сёння было б гаварыць, дзе была б наша Беларусь".
Сёння мы, прэзідэнты і ўрады, прыслухоўваемся і рэалізуем прапановы і праекты кіраўнікоў на месцах. Махавік усебаковага ўзаемадзеяння з рэгіёнамі ў нас раскручаны па поўнай. Працэс рознаскарасны, а недзе хацелася б паднаціснуць. Але мяч не на нашым баку, Беларусь для Расіі адкрыта, нягледзячы на розныя патэнцыялы", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў насычаны графік паездак у Беларусь расійскіх губернатараў ад Смаленска да Сахаліна і візітаў у адказ у расійскія рэгіёны членаў беларускага ўрада і прадстаўнікоў дырэктарскага корпуса. Дзякуючы рэгулярна праводзімаму Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі пад патранатам беларускіх і расійскіх сенатараў гэта сувязь захоўваецца, а скарбонка паспяховых праектаў пастаянна папаўняецца. Толькі ў мінулым годзе ў рамках названага мерапрыемства падпісана кантрактаў на суму больш за Br1 млрд.
Беларускі лідар упэўнены, што пад кіраўніцтвам спікераў верхніх палат парламентаў Наталлі Качанавай і Валянціны Мацвіенка ў бягучым годзе Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі ў Ніжнім Ноўгарадзе збярэ яшчэ больш удзельнікаў і гасцей.
"Мы дамовіліся з Прэзідэнтам Расіі, што мы абавязкова асабіста прыедзем на гэты форум", - сказаў кіраўнік дзяржавы.-0-