Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
18 студзеня 2024, 12:36

Лукашэнка: Беларусь і Расія выбудавалі такія саюзніцкія адносіны, якіх на планеце ніхто не ведаў і не ведае

Фота з архіва
Фота з архіва
18 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Расія змаглі выбудаваць такія саюзніцкія адносіны, якіх на планеце ніхто не ведаў і не ведае. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе з кіраўніцтвам Савета Міністраў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Расія і Беларусь - суверэнныя, незалежныя дзяржавы, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - З гэтага трэба зыходзіць, прымаючы тыя ці іншыя рашэнні. І як бачыце, нам удаецца выбудаваць такія саюзніцкія адносіны, якія на планеце ніхто не ведаў і не ведае".

Прэзідэнт адзначыў, што адносіны дзвюх краін, якімі б добрымі яны ні былі, павінны ўдасканальвацца. Але пры любых змяненнях, новаўвядзеннях трэба памятаць у першую чаргу аб суверэнітэце і незалежнасці. "Сістэма агульная, падобная, але павінны быць дзве суверэнныя, незалежныя дзяржавы", - звярнуў увагу ён.

А што датычыцца асобных выказванняў, у тым ліку ў сродках масавай інфармацыі, аб тым, што Беларусь нібыта страчвае сваю самастойнасць, Прэзідэнт заявіў аб іх абсалютнай беспадстаўнасці. "Усялякія там вяканні і пісанні (я толькі што агляд прачытаў, што "ўсё, Беларусь страчвае суверэнітэт")… Мы нічога не страчваем. Вы бачыце, што на гэтай суверэннай тэрыторыі, якая належыць нашаму народу, прымаем рашэнні толькі мы і дзейнічаем толькі выключна ва ўмовах, якія выгадны для нас", - канстатаваў Аляксандр Лукашэнка.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі