Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
25 лютага 2024, 13:24

Лукашэнка: Беларусь і Расія ў сілах стварыць такое аб'яднанне, каб быць яшчэ мацнейшымі

25 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Расія ў сілах стварыць такое аб'яднанне, каб быць яшчэ мацнейшымі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў журналістам пасля галасавання на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і мясцовых саветаў дэпутатаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што на постсавецкай прасторы існуюць некалькі міжнародных аб'яднанняў з розным узроўнем інтэграцыі. Самае вялікае па колькасці - Садружнасць Незалежных Дзяржаў. Адзін з галоўных прынцыпаў СНД - зона свабоднага гандлю. Еўразійскі эканамічны саюз - ужо больш развітая структура.

Больш глыбокая інтэграцыя склалася паміж Беларуссю і Расіяй. "Мы захавалі гэты праект і спакойна ў гэтым плане ідзём", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Пры гэтым Прэзідэнт падкрэсліў, што Беларусь і Расія павінны заставацца дзвюма суверэннымі і незалежнымі дзяржавамі. Яны могуць стварыць унікальнае і магутнае аб'яднанне. "Сёння гаварыць аб тым, што "беларусы на каленях", "Беларусь стаіць перад Расіяй, заўтра ўключым у склад Расіі" - нават ты, працуючы ў Расіі, ніколі б за гэта не прагаласаваў", - звярнуўся кіраўнік дзяржавы да прадстаўніка расійскіх СМІ.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў: ні ў Расіі, ні ў Беларусі не падтрымаюць аб'яднанне дзвюх дзяржаў. Такі крок не прынясе карысці і зробіць толькі горш. "Трэба step by step, крок за крокам, спакойна, эвалюцыйна вырашаць тыя праблемы, якія перад намі стаяць", - перакананы беларускі лідар.

Прэзідэнт нагадаў, што з санкцыямі многія пытанні ў беларуска-расійскіх адносінах адпалі самі па сабе. Беларусь стала больш актыўна працаваць на суседнім рынку, а яе прадукцыя аказалася дарэчы ўсходняму суседу. "Свет змяніўся, і мы сталі запатрабаванымі адзін у аднаго. Гэта значыць, праблема ёсць - вырашаем. Не трэба забягаць наперад", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

"Калі ў Расіі асабліва, ды і ў нас у Беларусі хтосьці думае, што Саюзная дзяржава - гэта заўтра аб'яднаемся, у Крамлі будзе ўлада і гэтак далей... Слухайце, я "адыходзячы" Прэзідэнт (я аб гэтым часта гавару), але абсалютна перакананы: хто б ні прыйшоў пасля мяне, гэта пазіцыя падтрымана не будзе. Дзве суверэнныя, незалежныя дзяржавы. Мы разумныя, адукаваныя людзі, каб стварыць такое аб'яднанне суверэнных, незалежных дзяржаў, каб мы маглі быць мацнейшымі, - упэўнены Аляксандр Лукашэнка. - Трэба спакойна ісці, вырашаць пытанні, якія ўзнікаюць".-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі