Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
04 лістапада 2022, 13:59

Лукашэнка: Беларусь і Расія ствараюць сумесную спадарожнікавую групоўку

4 лістапада, Пухавіцкі раён /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Расія дамовіліся стварыць сумесную спадарожнікавую групоўку. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на цырымоніі афіцыйнага запуску вытворчасці камбікармоў і амінакіслот БНБК у Пухавіцкім раёне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы не толькі ў космас гатовы кагосьці запусціць, касманаўта свайго адправіць. Мы яго адправім у бліжэйшы час. Мы вырабляем касмічныя апараты. Мы з Расіяй дамовіліся стварыць сумесную групоўку ў космасе - касмічных апаратаў", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

"Гэта не толькі ў ваенных мэтах. Расія велізарная. І мы змаглі ў гэту праграму ўклініцца і разам з расіянамі ствараем гэту групоўку спадарожнікаў. Мы сёння маем спадарожнік, які з вышыні 500-600 кіламетраў праглядае аб'ект памерам 35 сантыметраў. Таму мы робім тут каласальныя крокі", - дадаў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі