ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 27 верасня 2023
Мінск Ясна +15°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
05 чэрвеня 2023, 11:36

Лукашэнка: Беларусь і Расія пакуль церпяць выхадкі вар'ятаў з кіраўніцтва краін Захаду, але ўсяму ёсць канец

5 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Расія пакуль церпяць выхадкі вар'ятаў з кіраўніцтва краін Захаду, але гэта не можа прадаўжацца бясконца. Такую заяву зрабіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з губернатарам расійскага рэгіёна Антонам Аліханавым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што зробленая Захадам у 2022 годзе беспрэцэдэнтная спроба абмежаваць кантакты з Калінінградскай вобласцю і свабодны рух грузаў чыгуначным і аўтамабільным транспартам як з Расіі, так і з Беларусі, была асуджана на правал. "Цяпер мы ў гэтым абсалютна ўпэўнены, - заявіў Прэзідэнт. - Як бы нас ні спрабавалі раздзяліць штучнымі бар'ерамі, не атрымаецца".

Больш таго, гэта небяспечна для таго боку, які выступае з такімі ініцыятывамі, перакананы Аляксандр Лукашэнка. Таму што такім чынам развязваецца эканамічная (і не толькі эканамічная) вайна, якую Беларусі і Расіі вар'яты на Захадзе спрабуюць аб'явіць не першы раз ужо. "Потым няхай не крыўдзяцца. Мы ж нікому не пагражаем. Мы проста захоўваем нашы інтарэсы - Беларусі і Расіі. Пакуль - з цяжкасцю, але ўдаецца неяк цярпець усе гэтыя выхадкі. Але бясконца гэта прадаўжацца не можа. Таму кіраўніцтва (падкрэсліваю - кіраўніцтва) Балтыйскіх дзяржаў, ды, напэўна, і Польшчы, павінна гэта добра разумець", - звярнуў увагу Прэзідэнт.

Паводле яго слоў, Беларусь і Калінінградская вобласць пераадольваюць усе складанасці, у тым ліку за кошт назапашанага патэнцыялу ў прамысловай сферы, вытворчай кааперацыі і за кошт даўніх дружалюбных адносін.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі