Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
10 верасня 2021, 09:47

Лукашэнка: Беларусь і Расія, як бульдозер, расчышчаюць прастору для інтэграцыі ў рэгіёне

10 верасня, Масква /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Расія, як бульдозер, ідуць наперад і расчышчаюць прастору для інтэграцыі ў рэгіёне. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння журналістам па выніках перагавораў з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным у Маскве, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што многім можа здацца, што рэалізацыя распрацаваных Беларуссю і Расіяй саюзных праграм вельмі расцягнута па часе. Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, інакш быць і не можа, бо да гэтых пытанняў неабходна падыходзіць выверана і акуратна.

"Мы паказваем прыклад, якім чынам трэба рухацца ў ЕАЭС і тым больш у СНД. Мы, як бульдозер, ідзём наперадзе, расчышчаючы дарогу для саюзных аб'яднанняў на постсавецкай прасторы. Саюз - гэта прыклад, той шлях, па якім давядзецца ісці тым дзяржавам, якія будуць разлічваць на больш цесны саюз", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі