ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 30 верасня 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць +15°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
06 красавіка 2023, 17:47

Лукашэнка: Беларусь і Расія дастойна вытрымалі першыя масіраваныя эканамічныя ўдары

6 красавіка, Масква /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Расія дастойна вытрымалі першыя масіраваныя эканамічныя ўдары. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у Маскве на пасяджэнні Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сітуацыю вакол нашых краін вы ведаеце. Яна няпростая. Без сумненняў, мы дастойна вытрымалі першыя масіраваныя знешнія эканамічныя ўдары. Аб гэтым шмат сказана", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы прывёў у прыклад работу па імпартазамяшчэнні. У прыватнасці, паводле яго слоў, у Расіі паспяхова асвойваецца вытворчасць тэхнікі і абсталявання для будаўніцтва і далейшага ўтрымання чыгуначных пуцей. "Сышоў Захад - асвоілі", - звярнуў увагу Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што на змену няўдалым спробам эканамічнай блакады ідзе ваенны шантаж у выглядзе мэтанакіраванага нарошчвання сіл і сродкаў НАТА каля граніц Саюзнай дзяржавы. Асабліва вакол Калінінградскай вобласці. "Эканамічная блакада не магла ўдасца. Проста яны наскокам нас вырашылі ўзяць. Калі б падумалі сур'ёзна, яны гэтага не рабілі б, бо эканоміка самадастатковая. Не атрымалася эканамічна - пачалі мэтанакіравана націскаць у ваенных адносінах, - заўважыў беларускі лідар. - Узмацняецца рыторыка аб перспектыве глабальнага ўзброенага канфлікту".

Ён падкрэсліў, што ва ўмовах развязанай супраць Беларусі і Расіі інфармацыйнай, палітычнай і эканамічнай вайны, крызісу міжнароднага права і відавочнай бяздзейнасці міжнародных інстытутаў Беларусі і Расіі неабходна яшчэ больш скаардынавана і аператыўна адстойваць і абараняць нацыянальныя інтарэсы. "У сваім Пасланні я адкрыта сказаў: калі будзе трэба, мы прыменім усё, што ў нас ёсць, каб абараніць нашы дзяржавы і народы, - нагадаў Аляксандр Лукашэнка. - І нікога мы не шантажыруем. Так будзе".

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што ўрады Беларусі і Расіі з мінулага года фактычна працуюць у рэжыме антыкрызісных штабоў і дабіліся прыкметных вынікаў у адаптацыі эканомікі і выбудоўванні новых гандлёва-лагістычных маршрутаў. "Ужо і няма ў чым папракнуць урады. Тыя асноўныя пытанні, якія былі намечаны, вырашаны. Засталіся хвасты. Як гаворыць наш прэм'ер, мы іх за вясну даб'ём. Дзякуючы такому супрацоўніцтву абнавілі кааперацыйныя сувязі, перавялі разлікі ў гандлі стратэгічнымі таварамі на расійскія рублі, з прыцягненнем крэдытных рэсурсаў і рэалізуем шэраг буйных інвестыцыйных праектаў больш як на паўтара мільярда, якія нам вельмі і вельмі патрэбны - і Расіі, і Беларусі", - адзначыў Прэзідэнт.

У 2022 годзе саюзным Саветам Міністраў і Вышэйшым дзяржаўным саветам у рабочым парадку прынята 56 нарматыўных прававых актаў, накіраваных на развіццё саюзнага будаўніцтва. Сярод іх Канцэпцыя інфармацыйнай бяспекі Саюзнай дзяржавы, Праграма ўзгодненых дзеянняў дзвюх краін у галіне знешняй палітыкі на 2022-2023 гады, дакументы аб развіцці пагранічнай бяспекі і процідзеянні тэрарызму. Таксама ўнесены змяненні ў парадак распрацоўкі і рэалізацыі праектаў і праграм Саюзнай дзяржавы.

"Сёння ў нас шырокі парадак дня. Мы разгледзім як традыцыйныя пытанні, так і зусім новыя, але вельмі важныя", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў у сваю чаргу адзначыў, што ў час пасяджэння плануецца разгледзець 7 пытанняў. У іх ліку ход выканання Асноўных напрамкаў рэалізацыі палажэнняў Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на 2021-2023 гады і саюзных праграм, распрацоўка Канцэпцыі бяспекі Саюзнай дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі