Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
28 красавіка 2022, 11:34

Лукашэнка: Беларусь і Расія будуюць Саюзную дзяржаву, якая можа прыцягнуць і іншыя краіны

28 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Расія будуюць Саюзную дзяржаву, якая можа прыцягнуць і іншыя краіны. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з губернатарам Варонежскай вобласці Расіі Аляксандрам Гусевым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што з боку расійскіх рэгіёнаў бачыць вельмі вялікую зацікаўленасць у развіцці супрацоўніцтва з Беларуссю.

"Дзякуючы вам мы маем такое супрацоўніцтва і спрабуем выбудаваць адзіную Саюзную дзяржаву на новых прынцыпах, каб ніхто не быў у крыўдзе, каб развіваліся суверэнныя незалежныя дзяржавы - Беларусь і Расія. Да такога саюза, упэўнены, будуць падключацца і іншыя рэспублікі былога Савецкага Саюза", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі