ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Чацвер, 9 ліпеня 2020
Мінск Малавоблачна +15°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
30 чэрвеня 2020, 14:56

Лукашэнка: Беларусь і Расія адзіныя ў імкненні абараніць праўду аб Вялікай Перамозе

30 чэрвеня, Ржэў /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Расія адзіныя ў імкненні абараніць праўду аб перамозе ў Вялікай Айчыннай вайне. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на цырымоніі адкрыцця Ржэўскага мемарыяла Савецкаму салдату, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Адкрыццё гэтага мемарыяла, урачыстасці ў расійскай сталіцы, мітынг-рэквіем у Брэсцкай крэпасці, парад 9 мая ў Мінску яшчэ раз паказваюць, што гэта нашы агульныя перамога, памяць і слава, якія мы і ў далейшым будзем свята захоўваць. Гэта і ёсць рэальная сувязь часоў і пакаленняў. Нябачная ніць, якая злучае сэрцы ўсіх народаў, якія ваявалі ў той страшэннай вайне, і, перш за ўсё, беларусаў і расіян. З самай глыбокай удзячнасцю мы схіляем галаву перад мужнасцю і стойкасцю ўсіх, хто аддаў жыццё за свабоду цяперашніх і будучых пакаленняў", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт перакананы, што мемарыял Савецкаму салдату пада Ржэвам заўсёды будзе сімвалам непарушнай дружбы паміж Расіяй і Беларуссю, месцам усеагульнага гонару і пакланення перад подзвігам нашых дзядоў і прадзедаў. "Мы не дазволім прыменшыць значэнне Вялікай Перамогі, сказіць праўду аб падзеях таго часу і рэабілітаваць нацызм. Інакш трагедыя можа паўтарыцца. Беларусь і Расія, якія заплацілі мільёнамі жыццяў сваіх грамадзян за мір на зямлі, абсалютна адзіныя ў гэтым імкненні", - падкрэсліў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка таксама звярнуўся да ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Ён адзначыў, што яны прадэманстравалі ўсяму свету ўзор бяспрыкладнай мужнасці, патрыятызму, свабодалюбства і сілы духу. "Нізкі вам паклон за бессмяротны подзвіг, доблесць, адвагу і вернасць Айчыне!" - выказаў сваю ўдзячнасць Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі