
7 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і М'янма скарыстаюцца магчымасцямі і паглыбяць свае адносіны. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў па выніках перагавораў са старшынёй Дзяржаўнага адміністрацыйнага савета, прэм'ер-міністрам Рэспублікі Саюз М'янма Мін Аун Хлайнам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Прымаючы прапанову ад кіраўніка М'янмы адправіць беларускую дэлегацыю для назірання за маючымі адбыцца выбарамі ў гэтай краіне, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў: "Мы прыедзем да вас на выбары, нашы наглядальнікі будуць. Але хачу вам параіць: рабіце ўсё, што выгадна для вашай краіны. Зразумела, усё, што вы будзеце рабіць, будзе камусьці не падабацца. Будуць і санкцыі, якія ёсць у нас і ў вас".
"Але санкцыі - гэта час магчымасцей. Таму мы дамовіліся з вамі скарыстацца гэтымі магчымасцямі і ўзмацніць, паглыбіць адносіны паміж дзяржавамі. І мы гэта зробім", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Мін Аун Хлайн падтрымаў пазіцыю Аляксандра Лукашэнкі: "Гэта праўда, санкцыі - гэта магчымасць. Краіны аб'ядноўваюцца і могуць моцна процістаяць тым краінам, якія ўвялі санкцыі. Яны думаюць, што калі выкарыстоўваюць націск у выглядзе санкцый, то атрымаюць вынік, але гэта не так. Гэта прыводзіць толькі да канфліктаў".-0-