19 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Кіраўская вобласць Расіі маюць намер падвоіць тавараабарот. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 19 студзеня на сустрэчы з губернатарам Кіраўскай вобласці Аляксандрам Сакаловым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Што датычыцца эканомікі, усё ж такі тавараабарот у нас не вельмі вялікі. Ёсць суб'ектыўнага характару прычыны, аб'ектыўныя - гэта зразумела. Недзе $110 млн (за студзень - лістапад 2025 года тавараабарот склаў $108 млн. - Заўвага БЕЛТА). Але тэмпы добрыя. Калі мы такімі тэмпамі будзем развівацца, то мы падвоіць - а гэта наша мэта - тавараабарот зможам", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Ён адзначыў гатоўнасць беларускага боку азнаёміць расійскую дэлегацыю з узорамі тавараў і тэхнікі непасрэдна на вытворчасці. "Калі ёсць жаданне, паглядзіце ўзоры і на Мінскім аўтазаводзе, на "Белкамунмашы" (пасажырская тэхніка ў нас нядрэнная), прытым на розных відах паліва, электробусы. Паглядзіце, калі вам падыходзіць, мы гатовы супрацоўнічаць", - сказаў Прэзідэнт. Больш таго, Аляксандр Лукашэнка заявіў аб гатоўнасці беларускага боку дапамагчы расійскім рэгіёнам з фінансавымі інструментамі ў пытаннях пастаўкі айчыннай тэхнікі.
Адзін з традыцыйных напрамкаў супрацоўніцтва з расійскімі рэгіёнамі - пастаўкі беларускіх ліфтаў, у тым ліку замена ўстарэлых савецкіх узораў.
У якасці цікавага напрамку для ўзаемадзеяння кіраўнік дзяржавы назваў перапрацоўку торфу. Паводле слоў Прэзідэнта, Беларусь мае намер у бліжэйшы час яго актыўна развіваць, у тым ліку зрабіць невялікі аграгарадок са шматпавярховымі кампактнымі дамамі з бруса, якія будуць абагравацца за кошт драўніны і торфу. Для такіх патрэб у краіне асвойваюць вытворчасць аўтаматычных катлоў. Тым больш што ў Беларусі, багатай на лясныя рэсурсы, хапае адходаў драўніны, якія можна і трэба выкарыстоўваць.
"Трэба ўсё перапрацоўваць, мы навучыліся гэта рабіць і будзем рабіць. З дабаўленнем торфу, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Супрацоўнічаць разам для таго, каб набываць новыя тэхналогіі ў торфаздабычы, распрацоўцы і спажыванні - гэта вельмі важна".
Непачаты край работы ў абодвух бакоў і ў супрацоўніцтве ў галіне сельскай гаспадаркі, лічыць Аляксандр Лукашэнка. "Мы ўдзяляем асаблівую ўвагу развіццю сельскай гаспадаркі, таму што гэта харчовая бяспека. Чалавеку трэба паесці, апрануцца - гэта перш за ўсё. Таму мы ўдзяляем гэтаму вельмі сур'ёзную ўвагу. Калі наш вопыт вам падыдзе, асабліва комплексаў... Мы ў гэтай пяцігодцы поўнасцю адыдзем ад старых, заняпалых ферм, дзе цяжка атрымаць нармальную якасць, да малочнатаварных комплексаў. Як я гавару, карова павінна стаяць у палацы, таму што ад каровы і малако, і мяса. У бліжэйшыя год-два мы ўсіх кароў паставім у комплексы, а за пяцігодку пяройдзем на комплекснае ўтрыманне жывёлы", - адзначыў Прэзідэнт.
Кіраўнік дзяржавы заўважыў, што апошнім часам у Беларусі актыўна развіваецца вытворчасць мяса індычкі і такая прадукцыя запатрабавана сярод насельніцтва. Спрабаваў яе і Аляксандр Лукашэнка і даў высокую ацэнку. "Вельмі дастойна. Навучыліся перапрацоўваць індычку. Прывучаем людзей. Вельмі добрае дыетычнае мяса. Таму агітуем вас. Можам вопытам падзяліцца, калі трэба. І так па кожным напрамку - ад раслінаводства, жывёлагадоўлі да рэалізацыі прадукцыі", - сказаў беларускі лідар.
Акрамя развіцця гандлёва-эканамічных адносін, Прэзідэнт выказаўся таксама ў цэлым аб гістарычна блізкіх адносінах з Расіяй і Кіраўскай вобласцю ў прыватнасці. "У нас не проста добрыя адносіны. Мы блізкія адзін аднаму", - сказаў ён. Напрыклад, у Мінску адна з плошчаў названа ў гонар ураджэнца Кіраўскай вобласці - У.Р.Ванеева. Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што ў сучаснай Беларусі яе назву захавалі, не паддаўшыся модным пасля распаду Савецкага Саюза павевам па перайменаванні вуліц і зносе помнікаў. У цэнтры беларускай сталіцы захавалі і помнік У.І.Леніну. "Модна было некалі іх знішчаць. Мы не чапалі. Людзі некалі паставілі гэты помнік. Можа, яны па-іншаму думалі, чым мы цяпер, але гэта факт, гэта наш першы кіраўнік. Мы беражліва да гэтага ставімся", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Прадмет гонару для кіраўніка дзяржавы, што ў Беларусі даглядаюць усе гістарычныя помнікі. "У нас няма нават самага маленькага помніка, якога не даглядалі б. Скажу шчыра: калі не можаш помнік даглядаць, не трэба іх ствараць", - адзначыў Прэзідэнт.
У сваю чаргу губернатар Кіраўскай вобласці Расіі Аляксандр Сакалоў заявіў аб настроенасці на супрацоўніцтва, прычым не столькі за кошт простага гандлю, а пераважна на аснове стварэння сумесных праектаў. У Беларусь з гэтага расійскага рэгіёна прыехала вялікая дэлегацыя ў складзе як членаў урада, так і кіраўнікоў буйнейшых прадпрыемстваў.
"Мы сюды прыехалі ўжо не пазнаёміцца. Я штогод бываю ў Беларусі. Мы цудоўна разумеем, навошта мы прыехалі. У нас ёсць канкрэтныя прапановы і праекты. Дзякуючы вашай падтрымцы мы можам рушыць наперад нават не ў два разы, а ў разы", - упэўнены губернатар.
Журналістам па выніках сустрэчы Аляксандр Сакалоў расказаў, што дэлегацыя прыехала з партфелем прапаноў як па ўваходжанні беларускага бізнесу на тэрыторыю Кіраўскай вобласці, так і па прадстаўленні прадукцыі рэгіёна ў Беларусі. Адна з прапаноў - пастаўкі запатрабаванай і па шэрагу напрамкаў унікальнай прадукцыі Амутнінскага металургічнага завода.
Не меншую цікавасць для Кіраўскай вобласці ўяўляе супрацоўніцтва ў сферы сельскай гаспадаркі, прычым з акцэнтам на нарошчванне перапрацоўчых магутнасцей. "Мы нацэлены на супрацоўніцтва з канкрэтным беларускім прадпрыемствам - "Савушкін прадукт". Прапануем пабудаваць беларускі завод на тэрыторыі Кіраўскай вобласці. Для гэтага гатовы вылучыць пляцоўку з усёй інфраструктурай і гаварыць аб падатковых прэферэнцыях. Думаю, гэты праект будзе рэалізаваны і прынясе карысць", - расказаў губернатар.
Ёсць таксама шмат варыянтаў супрацоўніцтва, звязаных з энергетыкай. Напрыклад, як у Беларусі, так і ў Кіраўскай вобласці ёсць шмат лясных рэсурсаў, выкапнёвых торфу. Гэта мясцовая сыравіна, задзейнічаўшы якую, можна стварыць кааперацыйны праект, пастаўляючы прадукцыю ў тым ліку на рынкі трэціх краін.
Аляксандр Сакалоў зрабіў асобны акцэнт на пытаннях гуманітарнага супрацоўніцтва. "Мы былі ў музеі Вялікай Айчыннай вайны. Выдатны музей, правільны. Ведаю, што там вельмі шмат бывае моладзі. Без памяці мы не можам рухацца наперад", - сказаў ён.
Губернатар адзначыў, што ў Беларусі склалася вельмі добрая сістэма патрыятычнага выхавання моладзі і ёсць цікавасць да рэалізацыі сумесных гуманітарных праектаў. "Будзе моладзь настроена на супрацоўніцтва, на братэрскую дапамогу, тады ў нашай дружбы вялікая будучыня", - упэўнены Аляксандр Сакалоў.
Аб'ём узаемнага тавараабароту Беларусі і Кіраўскай вобласці Расіі ў апошнія гады вагаецца ў межах $115-140 млн. За студзень-лістапад 2025 года ён склаў $108 млн, з якіх беларускі экспарт - $27,4 млн, што на 35 працэнтаў больш, чым за аналагічны перыяд 2024 года. Аснову айчыннага экспарту складаюць ліфты, аміназлучэнні, друкарская фарба, чарніла ці туш для пісьма, сельскагаспадарчыя машыны, ільняныя тканіны, нафтапрадукты, легкавыя аўтамабілі.-0-