ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 1 чэрвеня 2023
Мінск Пераменная воблачнасць +20°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
31 сакавіка 2023, 18:06

Лукашэнка: Беларусь - гэта Еўропа, яе цэнтр

Фота з архіва
Фота з архіва

31 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь - гэта Еўропа, яе геаграфічны цэнтр, падкрэсліў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Паўтару асобна, што ўжо было раней сказана. Беларусь - гэта Еўропа, гэта яе геаграфічны цэнтр. Адгарадзіцца ад нас не ўдасца ніякімі агароджамі з калючым дротам ні палякам, ні літоўцам, ні латышам, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Але нам трэба новая Еўропа, па-сапраўднаму незалежная, добрасуседская, эканамічна развітая, палітычна моцная, духоўна багатая і культурна шматгранная. І, вядома, уплеценая ў еўразійскую прастору па ўсіх ключавых вымярэннях супрацоўніцтва".

Паводле яго слоў, важнасць гэтага разумеюць усё больш еўрапейцаў. Больш таго, яны ўжо адкрыта аб гэтым гавораць. "Галасы на карысць бесперспектыўнасці і вялікай небяспекі далейшага нагнятання палітычнага і эканамічнага націску гучаць усё мацней. Размовы аб тым, што трэба дамаўляцца і з намі, і з Расіяй, паважаць інтарэсы Кітая, праніклі ўжо ў свядомасць нават многіх палітыкаў", - звярнуў увагу Прэзідэнт Беларусі.

Ён адзначыў, што масавыя пратэсты на вуліцах еўрапейскіх гарадоў ужо нельга не заўважаць, нягледзячы на татальную цэнзуру ў СМІ і міфічную еўрасалідарнасць.

"Мы, са свайго боку, заўсёды гатовы да прадметнага абмеркавання любых сфер. Але наша пазіцыя нязменная: толькі з тымі, хто паважае беларускі народ, яго выбар і традыцыі. Толькі пры ўмове захавання нашых нацыянальных інтарэсаў", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі