13 сакавіка, Масква /Кар. БЕЛТА/. Беларусь гатова падключыцца да амбіцыйных нацыянальных праектаў у Расіі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў па выніках афіцыйных перагавораў з Прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Будзем рады дапамагчы ў рэалізацыі новых амбіцыйных нацыянальных праектаў", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Адзін з прыкладаў - супрацоўніцтва ў сферы вытворчасці беспілотнікаў, што абмяркоўвалася нядаўна разам з расійскімі спецыялістамі ў Мінску. Дасягнута дамоўленасць, і гэта адобрана Прэзідэнтам Расіі, аб будаўніцтве завода па вытворчасці беспілотных авіяцыйных сістэм. "Значыць, мы можам усё. І для гэтага трэба не шмат часу", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
"Разам з Прэзідэнтам Расіі думаем ужо не толькі аб аднаўленчым росце і імпартазамяшчэнні, але і аб апераджальным развіцці. Нешта пачалі рабіць па асобных напрамках. Беларусі і Расіі патрэбны тэхналагічны прарыў у імя будучыні нашых краін і народаў. Усё неабходнае для гэтага ў нас ёсць. Нават больш, чым трэба", - сказаў Прэзідэнт.
Кіраўнік дзяржавы таксама адзначыў наяўнасць вялікага патэнцыялу для развіцця супрацоўніцтва ў транспартнай сферы. "Настаў час сур'ёзна падумаць над больш эфектыўным яго выкарыстаннем. Перш за ўсё магчымасцей чыгуначнага транспарту", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.
У гэтым плане кіраўнік дзяржавы нагадаў аб прапанове пабудаваць высакаскорасную дарогу ад Масквы да Мінска або нават да Брэста.
Беларусь і Расія, адзначыў кіраўнік дзяржавы, таксама цесна ўзаемадзейнічаюць па імпартазамяшчэнні. Беларускія кампаненты і вузлы працуюць у аўтамабілях і самалётах, што збіраюцца ў Расіі, а айчынныя грузавікі і самазвалы паспяхова замянілі заходнія аналагі ў кар'ерах і на вуліцах гарадоў. Беларускія прадукты харчавання, абутак, адзенне добра вядомы пакупнікам як у Смаленску, так і на Сахаліне.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што перагаворы з Прэзідэнтам Расіі, як заўсёды, былі насычанымі і плённымі. "Мы правялі толькі трэць нашых перагавораў. Мы прадоўжым заўтра, калі трэба, і паслязаўтра нашы перагаворы, каб падумаць аб перспектывах. Іх трэба вызначаць. Час ідзе хутка і ставіць перад намі нямала пытанняў", - сказаў ён.
Бакі яшчэ раз разгледзелі асноўныя напрамкі развіцця супрацоўніцтва Беларусі і Расіі, прыярытэты Саюзнай дзяржавы на бліжэйшую і сярэднетэрміновую перспектыву. Адбыўся абмен думкамі і наконт бягучай міжнароднай сітуацыі - у глабальным і рэгіянальным разрэзе. Бакі пацвердзілі актуальнасць падпісаных у снежні мінулага года Дагавора аб гарантыях бяспекі ў рамках Саюзнай дзяржавы і Канцэпцыі бяспекі Саюзнай дзяржавы.
На перагаворах таксама абмеркаваны перспектывы ўзаемадзеяння ў рамках ЕАЭС, дзе Беларусь старшынствуе ў гэтым годзе, СНД, АДКБ, ШАС, БРІКС у духу канцэпцыі Вялікага Еўразійскага партнёрства, або інтэграцыі інтэграцый.
Аляксандр Лукашэнка падзякаваў расійскаму калегу за ўсялякую падтрымку ўступлення Беларусі ў ШАС і атрымання статусу партнёра ў БРІКС.
"Гаварылі і аб перспектывах вяртання да нармальнага, цывілізаванага дыялогу на міжнародных пляцоўках па шэрагу актуальных тэм глабальнага характару", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Ён расказаў, што на перагаворах бакі не абмінулі ўвагай і новую сітуацыю ў пытанні ўрэгулявання канфлікту ва Украіне. "Нам асабліва на штосьці разлічваць вялікае не трэба ў гэтай сітуацыі. Трэба верыць фактам. Розныя заявы, абяцанні - гэта пакуль заявы і абяцанні", - заўважыў беларускі лідар.
"Таксама бачым некаторыя пазітыўныя тэндэнцыі ў геапалітычных раскладах, але яны пакуль не сталі глабальнымі трэндамі. Незаконныя эканамічныя санкцыі шэрага дзяржаў нікуды не зніклі", - канстатаваў кіраўнік дзяржавы.
Разам з тым прэзідэнты сышліся на думцы, што гэтыя санкцыі ў нечым нават дапамаглі ў плане ўласнага развіцця.
"Націск на Беларусь і Расію не слабее. Хоць ужо ўсім зразумела, што гэтыя абмежаванні больш б'юць па тых краінах, якія іх і ўвялі, - заўважыў Аляксандр Лукашэнка. - Ну і нам далі магчымасць сур'ёзна падумаць аб перспектывах нашага развіцця і пераканалі нас у тым, што праз пэўны час мы пераадолеем гэты націск поўнасцю. Калі б не было гэтых выпрабаванняў, іх варта было б прыдумаць. Яны прымусілі нас сур'ёзна задумацца аб самадастатковасці, важнасці апоры на ўласныя сілы, харчовай бяспецы і тэхналагічным суверэнітэце".
"Мы вельмі высока цэнім вашу падтрымку, якая адкрыла нам доступ да вялікага расійскага рынку, дапамагла пераарыентаваць лагістыку таварных патокаў. Поўнасцю мы пераарыентаваліся. Сёння работа ў гэтым напрамку прадаўжаецца", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.-0-