Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
17 лютага 2023, 15:58

Лукашэнка: Беларусь гатова наладзіць у сябе вытворчасць штурмавікоў Су-25

17 лютага, Масква /Кар. БЕЛТА/. Беларусь гатова наладзіць у сябе вытворчасць штурмавікоў Су-25. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на перагаворах з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вы калісьці ў ЕўрАзЭС паставілі пытанне аб кааперацыі ў галіне авіябудавання. Дык вось я вам павінен далажыць, што беларусы робяць для МС-21 (расійскі сярэднемагістральны вузкафюзелюжны пасажырскі самалёт. - Заўвага БЕЛТА) і Superjet 100 (расійскі блізкамагістральны вузкафюзеляжны пасажырскі самалёт. - Заўвага БЕЛТА) робяць да тысячы ўжо камплектуючых. У нас тры заводы. Два ваенныя і адзін грамадзянскі. Яны раней былі рамонтнымі. Сёння ўжо вырабляюць камплектуючыя", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

"І, як мне далажылі ва ўрадзе, гатовы выйсці на вытворчасць самалёта Су-25, які сябе добра ва Украіне паказвае - штурмавік, рабочы конь. Гатовы нават у Беларусі вырабляць пры адпаведнай невялікай тэхналагічнай падтрымцы Расійскай Федэрацыі", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.-Э-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі