
3 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь гатова дапамагчы ЗША з пастаўкай дзіцячага харчавання. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў час размовы з журналістамі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Пытанне кіраўніку дзяржавы датычылася магчымасці арганізацыі гуманітарнай дапамогі амерыканскім дзецям у выглядзе пастаўкі дзіцячага харчавання, якое знікла з паліц магазінаў у ЗША.
"Мы гатовы амерыканцам дапамагчы ў пастаўках дзіцячага харчавання. Можаце давесці гэта праз сродкі масавай інфармацыі да кожнага амерыканца. У нас добрае малако, добрыя мясныя прадукты для дзяцей, і кансервы, і малочныя сумесі, і іншае. Калі яны хочуць, хоць заўтра пачнём пастаўкі", - сказаў Аляксандр Лукашэнка. Ён лічыць, што дарэчы будуць як гуманітарная дапамога, так і продаж беларускага дзіцячага харчавання ў ЗША на камерцыйнай аснове: "Я думаю, яны не бедныя людзі і змогуць купіць".-0-