Сцяг Чацвер, 22 мая 2025
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
03 сакавіка 2025, 09:15

Лукашэнка: Беларусь гатова да стваральнага дыялогу з Сафіяй на аснове павагі і раўнапраўя

3 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народ Балгарыі з нацыянальным святам - Днём Вызвалення, якое ўвасабляе гераізм і мужнасць многіх пакаленняў балгараў, іх імкненне да самавызначэння і адстойвання нацыянальных інтарэсаў, пабудовы ўласнай дзяржаўнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"У Беларусі заўсёды ўспрымалі Балгарыю як важнага еўрапейскага партнёра з блізкімі каштоўнасцямі і менталітэтам, - гаворыцца ў віншаванні. - Мінск і сёння застаецца верным сваім перакананням, гатовым да мірнага стваральнага дыялогу з Сафіяй на аснове павагі і раўнапраўя".

Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць у тым, што абедзве краіны могуць знайсці шляхі для аднаўлення паўнацэнных адносін, а беларусы і балгары прадоўжаць разам працаваць і сябраваць, тым самым садзейнічаючы ўзаемаразуменню на Еўрапейскім кантыненце.

Ад імя беларускага народа Аляксандр Лукашэнка пажадаў усім жыхарам Балгарыі - цудоўнай сонечнай краіны - мірнай будучыні, згоды і працвітання, а таксама запэўніў у нязменна дружалюбным стаўленні з боку Беларусі і запрасіў наведаць нашу гасцінную краіну.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі