Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Лукашэнка: Беларусь гатова адыграць сваю ролю ў развіцці Прыморскага края Расіі

Прэзідэнт 16.07.2019 | 11:00
У час сустрэчы
У час сустрэчы

16 ліпеня, Мінск /Кацярына Крышэнік - БЕЛТА/. Беларусь гатова адыграць сваю ролю ў развіцці Прыморскага края Расіі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з губернатарам Прыморскага края Алегам Кажамякам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вы павінны ведаць, што закрытых тэм ніколі не было з Расіяй, а з вамі - тым больш. Усё, што мы можам для вас зрабіць, нягледзячы на адлегласці (адлегласці не так важныя ў наш час, хоць я заўсёды думаю: бліжэй вы былі б да нас, мы больш маглі б зрабіць і для Расіі, і для Беларусі), - мы адгукнёмся на любую просьбу", - сказаў беларускі лідар.

На яго думку, для кіраўніка рэгіёна важнай задачай з'яўляецца рэалізацыя на сваёй тэрыторыі якога-небудзь вялікага, знакавага праекта, які мог бы служыць прыкладам і ярка сведчыць аб эфектыўнасці работы губернатара. "Калі вы ў Прымор'і вызначыліся і бачыце там нашу ролю, будзьце ўпэўнены, што мы гатовы сваю ролю адыграць", - запэўніў Прэзідэнт.

Ён адзначыў гатоўнасць Беларусі пастаўляць у Прымор'е сельгастэхніку, прадукцыю машынабудавання, транспарт для пасажырскіх перавозак. "Мы гатовы адкрыта і сумленна ўдзельнічаць у любым конкурсе для паставак гэтай тэхнікі. Мы гатовы ствараць сумесныя прадпрыемствы, аказаць вам любую падтрымку і дапамогу, у тым ліку ў развіцці аграрнага комплексу, - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. - Вы на нас можаце разлічваць. Мы будзем для вас надзейнымі сябрамі, партнёрамі".

Прэзідэнт прызнаўся, што ўважліва сачыў за змяненнямі ў кар'еры Алега Кажамякі, яго дзейнасцю ў якасці губернатара Сахалінскай і Амурскай абласцей Расіі, а з 2018 года - кіраўніка Прыморскага края. На працягу ўсяго часу яго кіраўніцтва расійскімі рэгіёнамі адносіны з Беларуссю развіваліся і складваліся плённа.

Алег Кажамяка
Алег Кажамяка'

У сувязі з гэтым Аляксандр Лукашэнка выказаў надзею на прадаўжэнне канструктыўнага ўзаемадзеяння. "Прэзідэнту Расіі я сказаў: "Добра, забраў дык забраў нашага чалавека (маецца на ўвазе пераход Алега Кажамякі з пасады губернатара Сахалінскай вобласці ў Прыморскі край. - Заўвага БЕЛТА), але мы і там што-небудзь прыдумаем, у Прымор'і". Ён адказаў: "Я буду рады", - расказаў беларускі лідар.

Паводле яго слоў, кіраўніцтва Расіі высока ацэньвае вынікі работы Алега Кажамякі ва ўсходніх рэгіёнах, Уладзімір Пуцін запрашаў Аляксандра Лукашэнку іх наведаць. "Ён мяне ўжо двойчы ў гэтым годзе запрашаў пабываць на ўсходзе Расіі і абавязкова ва Уладзівастоку, на востраве Рускі. Ён чамусьці вельмі ганарыцца гэтым востравам, і я ведаю чаму. Многае там было зроблена апошнім часам. Сапраўды, Уладзівасток атрымаў новае дыханне, ёсць перспектыва развіцця", - растлумачыў ён.

Прэзідэнт яшчэ раз запэўніў расійскага губернатара ў гатоўнасці і далей падтрымліваць эфектыўнае супрацоўніцтва. "Ведайце, што ў Беларусі ў вас заўсёды надзейныя сябры, пры любых адносінах. Якія б адносіны ні складваліся паміж дзяржавамі, нашы асабістыя адносіны і вашы з Беларуссю - непарушныя, і мы ў любы момант гатовы падставіць вам плячо", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

У сваю чаргу Алег Кажамяка падзякаваў за ацэнку сумеснай дзейнасці, якая на працягу многіх гадоў давала магчымасць развіваць далёкаўсходнія рэгіёны Расіі. "Мы рэалізавалі шмат карысных праектаў. І для далёкаўсходняй зямлі, і для прадпрыемстваў Беларусі. Стварылі добры і магутны фундамент даверу, узаемапавагі. Гэта тое, што цяпер паслужыць зыходным пунктам у развіцці нашых гандлёвых, сацыяльна-эканамічных адносін паміж Прымор'ем і Беларуссю", - сказаў губернатар.

fff3

У Прымор'і многія жыхары сваімі каранямі звязаны з Беларуссю: "Для нас гэта сувязь непарыўная, яна ў нас у душы, сэрцы, таму мы будзем прадаўжаць рабіць так, каб гэта было на карысць нашым народам", - адзначыў Алег Кажамяка.

Губернатар падкрэсліў, што Беларусь заўсёды прыходзіла на дапамогу ў цяжкую хвіліну, аказвала гуманітарную дапамогу, у тым ліку ў перыяд паводкі ў Амурскай вобласці. Акрамя таго, ёсць значныя дасягненні ў галіне развіцця ўсебаковага супрацоўніцтва, рэалізацыі сумесных праектаў у АПК. Ён выказаў упэўненасць, што яго першая паездка ў Беларусь ужо ў якасці кіраўніка Прымор'я дасць магчымасць напрацаваць дарожную карту і планы, якія будуць рэалізоўвацца ў далейшым.-0-

Лукашэнка ўзнагародзіў ордэнам Пашаны губернатара Прыморскага края Алега КажамякуЛукашэнка ўзнагародзіў ордэнам Пашаны губернатара Прыморскага края Алега Кажамяку
Аляксандр Лукашэнка падзякаваў Алегу Кажамяку за даверны і канструктыўны характар узаемадзеяння з Беларуссю і асабліва адзначыў яго заслугі ў развіцці эканамічных сувязей, значны асабісты ўклад ва ўмацаванне традыцый дружбы і супрацоўніцтва Беларусі і Расіі.

Прыморскі край зацікаўлены ў павелічэнні паставак беларускіх тавараў - губернатарПрыморскі край зацікаўлены ў павелічэнні паставак беларускіх тавараў - губернатар
Алег Кажамяка падзякаваў за дапамогу і падтрымку з боку Беларусі на працягу ўсяго часу, як ён кіруе рэгіёнамі, згадаўшы, у прыватнасці, пастаўкі гуманітарных грузаў пасля паводкі ў Амурскай вобласці.

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Лясы Беларусі Лес - адно з самых значных прыродных багаццяў Беларусі. Усе лясы ў рэспубліцы з'яўляюцца выключна ўласнасцю дзяржавы.