
17 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь дзеля дружбы з Польшчай пераступіла праз боль, але за Бугам палічылі гэта за слабасць. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў на патрыятычным форуме "Мы - беларусы!", прысвечаным Дню народнага адзінства, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Яшчэ нядаўна мы амаль не ўспаміналі пра той драматычны час - перыяд расчлянення нашай Беларусі папалам! Усё адышло ў цень глабальнай трагедыі Вялікай Айчыннай вайны. Другой сусветнай вайны. Гэта страшная чалавечая бойня перакрыла ўсё. Гэты час не прынята было ўспамінаць у імя савецка-польскай дружбы, якая, як тады думалі, будзе вечнай", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што жыхары краіны не кідалі суседзям абвінавачанні, але заўсёды памяталі аб тым, як у беларусаў забіралі школы, веру, зямлю, прыродныя рэсурсы; як продкі паміралі без медыцынскай дапамогі; як зневажалі і знішчалі маральна і фізічна ўсіх, хто быў адданы роднай культуры, веры, мове і традыцыям.
"Хіба можна забыць, як з гармат палілі па беларускіх вёсках, як білі розгамі беларускіх дзяцей у чужых школах, здзекаваліся з беларусаў, рускіх, украінцаў у польскім канцлагеры ў Бярозе-Картузскай? Гэта ўсё факты. Але дзеля дружбы з польскім народам мы пераступілі праз гэты боль. За Бугам гэта палічылі за слабасць. Але ўрок вывучаны, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Час паказаў, што наша высакароднае імкненне жыць у міры суседзі не ацанілі. Я не гавару пра польскі народ. Гавару пра эліты - палітыкаў, якія ўсе гэтыя гады прагнуць рэваншу".-0-