Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
23 кастрычніка 2019, 11:10

Лукашэнка: Беларусь для Кубы заўсёды будзе надзейным і верным сябрам

23 кастрычніка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Беларусь для Кубы заўсёды будзе надзейным і верным сябрам. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на афіцыйных перагаворах з Прэзідэнтам Кубы Мігелем Марыа Дыяс-Канелем Бермудэсам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Беларусь будзе заўсёды для вас надзейным, верным сябрам, і нашы дамоўленасці будуць заўсёды выконвацца", - падкрэсліў беларускі лідар.

"Паважаны спадар Прэзідэнт, дарагі Мігель, мне прыемна вітаць вас разам з вашымі калегамі ў Беларусі. Гэта ваш першы візіт у Беларусь у якасці прэзідэнта. Вы ўжо бывалі ў нас зусім нядаўна (у маі 2016 года ў якасці першага намесніка старшыні Дзяржаўнага савета і Савета Міністраў Кубы. - Заўвага БЕЛТА), і я меў гонар і магчымасць пазнаёміцца з вамі", - такімі словамі ў пачатку перагавораў беларускі лідар вітаў свайго калегу.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што апошнія 25 гадоў гераічнай гісторыі Кубы разгортваліся на яго вачах. "Я добра быў знаёмы з Фідэлем Кастра. У мяне да гэтага часу прыемныя ўражанні ад сустрэч з ім, перагавораў. Я вельмі часта прыводжу гэтага чалавека ў прыклад многім іншым кіраўнікам дзяржаў. Гэта быў вялікі чалавек. Я вельмі блізка і добра знаёмы з Раулем (Кастра. - Заўвага БЕЛТА), добра ведаю вас", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт падкрэсліў, што ў Беларусі ўважліва назіраюць за тым, як у Кубе праводзіцца паглыбленае рэфармаванне эканомікі і палітычнай сістэмы. "Мы вельмі спадзяёмся, вельмі хочам, каб рэвалюцыйная, стойкая, мужная Куба была заўсёды паспяховай, а кубінцы былі багатымі людзьмі", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Што датычыцца гісторыі беларуска-кубінскіх адносін, то яны маюць трывалы фундамент. "Нам пашанцавала, што не трэба нічога выдумляць. Трэба проста прадаўжаць нашы адносіны і выконваць дамоўленасці, - лічыць беларускі лідар. - Думаю, паглядзім на нашу дарожную карту, план дзеянняў. Калі нам нешта не падыходзіць з цягам часу, мы гэта выключым. Намецім новыя арыенціры".

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што эканомікі дзвюх краін не канкурыруюць адна з адной і ёсць узаемная патрэбнасць у вырабляемых таварах. "Нам трэба сур'ёзна пагаварыць па гэтых пытаннях, намеціць арыенціры і рухацца наперад", - рэзюмаваў Прэзідэнт Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі