Аляксандр Лукашэнка
9 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь будзе рабіць усё неабходнае і нават больш для ўмацавання абароннага патэнцыялу краіны. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 9 мая ў час выступлення на ваенным парадзе ў Мінску, прысвечаным 80-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Не трэба скажона разумець мірную рыторыку Беларусі. Так, мы заклікаем да міру. Так, мы ўсім сэрцам хочам спыніць усе войны і канфлікты на планеце. Але мы рабілі і будзем рабіць усё неабходнае і нават больш для ўмацавання абароннага патэнцыялу краіны, падтрымання баяздольнасці Узброеных Сіл на ўзроўні, які надзейна забяспечвае абарону суверэнітэту і тэрытарыяльную цэласнасць беларускай дзяржавы. Мы больш пад бізуном і ў лапцях хадзіць не хочам і не будзем", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт адзначыў, што беларуская армія - галоўная апора, надзейны шчыт рэспублікі. Пераканацца ў гэтым можна ў час парада: у ім заўсёды прымаюць удзел новыя і мадэрнізаваныя ўзоры ўзбраенняў і ваеннай тэхнікі, створаныя беларускім абаронна-прамысловым комплексам, а таксама пры цесным супрацоўніцтве з Расіяй.-0-