ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 10 жніўня 2022
Мінск Ясна +15°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
07 красавіка 2022, 13:35

Лукашэнка: Беларусь беспадстаўна была аб'яўлена "хаўруснікам агрэсара"

7 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь бяздоказна і беспадстаўна была аб'яўлена "хаўруснікам агрэсара". Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на пасяджэнні Савета бяспекі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што амаль адразу пасля пачатку актыўнай фазы баявых дзеянняў на тэрыторыі Украіны Беларусь традыцыйна пастаралася наладзіць дыялог паміж бакамі канфлікту. "Яшчэ раз хачу падкрэсліць для тых, хто крычыць "Не вайне!". Нам вайна гэта не патрэбна. Таму што ў выніку гэтага канфлікту - двух славянскіх народаў - больш за ўсё пацярпець можам мы. Пра гэта я гаварыў з першага дня гэтага процістаяння Украіны і Расіі. Мы чарговы раз прапанавалі Расіі і Украіне бяспечнае месца для перагавораў, арганізаваўшы іх. Наша ініцыятыва была пачута і з удзячнасцю прынята. У Беларусі прайшлі тры сустрэчы расіян і ўкраінцаў, дзе былі абазначаны шляхі руху да мірнага дагавора".

"Аднак прафесійныя дзеянні нашых ваенных і дыпламатаў засталіся незаўважанымі на Захадзе, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Бяздоказна і беспадстаўна Беларусь была аб'яўлена "хаўруснікам агрэсара". Услед за гэтым неадкладна пайшлі чарговыя санкцыі".

Што датычыцца перагавораў бакоў, якія прадоўжыліся ў Стамбуле, Аляксандр Лукашэнка сказаў: "Мы ж не настойваем. Няхай там праводзяць гэтыя перагаворы. Галоўнае, каб быў вынік. Таму што вайна, яшчэ раз падкрэсліваю, гэта вялікая шкода для Беларусі".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі