Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
28 лістапада 2019, 13:23

Лукашэнка бачыць у АДКБ патэнцыял для садзейнічання стабілізацыі сітуацыі ў свеце

28 лістапада, Бішкек /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка бачыць у АДКБ патэнцыял для садзейнічання стабілізацыі сітуацыі ў свеце. Аб гэтым ён заявіў сёння ў Бішкеку журналістам пасля пасяджэння Савета калектыўнай бяспекі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вы вельмі правільна сказалі, бурны наш свет. Зразумела, што вы пад гэтым тэрмінам маеце на ўвазе. Таму, чым больш арганізацый, якія стрымліваюць бурны паток, тым лепш. АДКБ - адна з сур'ёзных арганізацый, якая будзе садзейнічаць стабілізацыі сітуацыі ў свеце ўсялякімі метадамі. І інфармацыйнымі, і палітычнымі, і дыпламатычнымі, і ваеннымі", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Прадстаўнікі СМІ пацікавіліся меркаваннем беларускага лідара, ці будзе АДКБ "як адзіны кулак, калі, не дай бог, ірване". "У кожнага свая зона адказнасці. Але калі рване там, дзе ў нас сканцэнтраваны ўсе інтарэсы, значыць, мы будзем процідзейнічаць гэтым узрывам разам. Гэта адназначна", - запэўніў Прэзідэнт.

Ён адзначыў, што лейтматывам на пасяджэнні ў Бішкеку быў тэзіс аб тым, што краіны арганізацыі павінны быць і самі бліжэй, і заяўляць на міжнароднай арэне, што будуць разам рэагаваць на тыя ці іншыя рэчы. "Ёсць "узрывы" лакальнага характару. Зона адказнасці, дапусцім, на заходнім напрамку, - гэта наша з Расіяй. У Цэнтральнай Азіі - цэнтральнаазіяцкіх (дзяржаў. - Заўвага БЕЛТА) пры падтрымцы Расіі", - растлумачыў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі