Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
12 лютага 2019, 14:07

Лукашэнка бачыць перспектывы для росту тавараабароту Беларусі і Іспаніі да $500 млн

12 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска-іспанскі тавараабарот за два-тры гады павінен вырасці да $500 млн. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, назначаючы сёння новых паслоў у Іспаніі і Польшчы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Гаворачы аб развіцці супрацоўніцтва з Іспаніяй, Прэзідэнт адзначыў, што лічыць недастатковай работу з гэтай краінай. Паўлу Пуставому, назначанаму Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ў Іспаніі і па сумяшчальніцтве пастаянным прадстаўніком Беларусі пры Сусветнай турысцкай арганізацыі, трэба будзе, паводле слоў Прэзідэнта, "закласці трывалы фундамент адносін". "Гэта цікавая краіна, і, думаю, што два-тры гады - і мы паўмільярда тавараабарот павінны мець", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Беларуска-іспанскі тавараабарот дасягнуў прыкладна $316 млн, апошнія два-тры гады ён расце. У Беларусі і Іспаніі дастаткова сфер узаемадзеяння, у тым ліку ў прамысловасці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі