
Фота з архіва
3 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Генеральнага сакратара Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі В'етнама То Лама і ўвесь в'етнамскі народ з 95-годдзем Кампартыі гэтай краіны. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што в'етнамскія камуністы заўсёды былі прыкладам сапраўдных патрыётаў, якія ідуць у авангардзе палітычнага і сацыяльна-эканамічнага развіцця Радзімы для стварэння моцнай суверэннай краіны.
"У нашы дні Кампартыя В'етнама дастойна прадаўжае справу будаўніцтва сацыялізму, павышэння ролі і аўтарытэту дзяржавы ў рэгіёне і свеце", - гаворыцца ў віншаванні.
Беларусь і В'етнам былі і застаюцца вернымі сябрамі і адказнымі партнёрамі, адносіны якіх заснаваны на прынцыпах узаемнай павагі і дапамогі, звярнуў увагу Прэзідэнт.
"Перакананы, у нас ёсць усе магчымасці для ўдасканалення міждзяржаўнага дыялогу ў адпаведнасці з чаканнямі двух народаў", - падкрэсліў беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў То Ламу моцнага здароўя, поспехаў і плённай працы, а жыхарам В'етнама - міру і дабрабыту.-0-