Фота з архіва
27 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Дамініканскай Рэспублікі Луіса Радольфа Абінадэра Карону з Днём Незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Прыемна адзначыць, што сённяшнія поспехі Дамініканскай Рэспублікі ў эканамічнай і сацыяльнай сферах, а таксама значныя вынікі яе развіцця ў турыстычнай галіне па праву выводзяць краіну ў лік лідараў сярод дзяржаў Карыбскага басейна", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Мінск высока цэніць канструктыўныя і паважлівыя адносіны з Санта-Дамінга. "Адзначаю добрыя перспектывы для актывізацыі супрацоўніцтва, асабліва ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы, у мэтах павелічэння гандлю. Перакананы, сумеснымі намаганнямі мы знойдзем шмат магчымасцей для ўстанаўлення паспяховага і плённага партнёрства на карысць двух народаў", - падкрэсліў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Прэзідэнту Дамініканскай Рэспублікі моцнага здароўя і невычэрпнай энергіі, а грамадзянам гэтай краіны - згоды і працвітання.-0-