13 чэрвеня, Бярозаўскі раён /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 13 чэрвеня ў час наведвання цэнтра падрыхтоўкі і прымянення беспілотных авіяцыйных комплексаў у Бярозаўскім раёне азнаёміўся з узорамі беспілотных авіяцыйных комплексаў, якія знаходзяцца на ўзбраенні ў беларускай арміі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Некаторыя з мадэлей былі спраектаваны і сабраны непасрэдна беларускімі ваеннаслужачымі - байцамі атрадаў беспілотных авіяцыйных комплексаў. Гэта, так сказаць, аўтарскія распрацоўкі. Аляксандр Лукашэнка пагутарыў з ваеннаслужачымі і падкрэсліў, што такіх "кулібіных" трэба заахвочваць у абавязковым парадку.
"Апошняя распрацоўка - гравітацыйны зачэп для эвакуацыі беспілотніка, які згубілі, або для дастаўкі вады, боепрыпасаў, дробнай правізіі", - прадставілі Прэзідэнту мадэрнізаваную версію дрона.
"Малайчына хлопец! Галоўная задача, як я вам гавару, задача - каб не вохкалі, не ахкалі: "Вось ён пойдзе, а што далей?" Каб за ім дзясятак такіх жа стаялі. І за гэта яго заахвочваць, плаціць, рабіць для яго ўсё, што трэба. Таму дзякуй. Заахвочвайце такіх людзей. Такіх трэба бачыць", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандру Лукашэнку таксама прадэманстравалі перспектыўныя беларускія распрацоўкі і беспілотнікі, якія вырабляюцца на замежных прадпрыемствах. Асобная ўвага была ўдзелена сродкам барацьбы з беспілотнымі авіяцыйнымі комплексамі.
Важнае патрабаванне Прэзідэнта - забяспечыць якасць тэхнікі, якая вырабляецца. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што на ўзбраенне неабходна браць толькі лепшыя мадэлі.
У час мерапрыемства Аляксандр Лукашэнка паглядзеў варыянты экіпіроўкі ваеннаслужачых сродкамі індывідуальнай бронеабароны, аптычнымі прыборамі назірання, ахоўнымі акулярамі, гарнітурамі абароны слыху і іншымі ўзорамі ўзбраення.
"Гэта трэба вырабляць", - згадзіўся Галоўнакамандуючы.
Потым Прэзідэнту паказалі практычны розыгрыш баявога прымянення БЛА. У час першага эпізоду былі прадэманстраваны дзеянні штурмавой групы сумесна з аператарамі беспілотных авіяцыйных комплексаў. Пасля было разыграна вядзенне контрбатарэйнай барацьбы з выкарыстаннем беспілотнікаў.-0-