Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
26 лістапада 2021, 12:35

Лукашэнка азнаёміўся з умовамі размяшчэння бежанцаў у ТЛЦ

26 лістапада, Гродзенскі раён /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка азнаёміўся з умовамі размяшчэння бежанцаў у транспартна-лагістычным цэнтры каля пункта пропуску "Брузгі", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Мігранты сустрэлі кіраўніка дзяржавы апладысментамі. Чыноўнікі, якія суправаджалі Прэзідэнта, праінфармавалі аб умовах размяшчэння бежанцаў, арганізацыі харчавання і прынятых мерах проціпажарнай бяспекі.

У ТЛЦ Аляксандр Лукашэнка таксама паразмаўляў з самімі бежанцамі. Кіраўнік дзяржавы пацікавіўся ў іх, ці хапае ў цэнтры месца для размяшчэння мігрантаў, ці ўсё задавальняе ў плане арганізацыі быту. "У цэлым усё нармальна", - адказалі бежанцы Прэзідэнту.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што сітуацыя на граніцы пастаянна маніторыцца. Ён таксама расказаў аб арганізаваных рэйсах для мігрантаў, каб яны маглі вярнуцца на радзіму. "Паглядзім тры-чатыры дні. Потым, калі патрэбна будзе дабавіць месцаў для размяшчэння, мы дабавім", - сказаў беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі