Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
10 жніўня 2020, 10:06

Лукашэнка азнаёміцца з рэалізацыяй інвестпраекта высокатэхналагічнай агравытворчасці БНБК

10 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зробіць рабочую паездку ў Мінскую вобласць, дзе наведае Пухавіцкі раён і азнаёміцца з ходам рэалізацыі інвестыцыйнага праекта па арганізацыі высокатэхналагічнай аграпрамысловай вытворчасці поўнага цыкла, паведамляе БЕЛТА.

Інвестпраект рэалізуе ЗАТ "Беларуская нацыянальная біятэхналагічная карпарацыя". За перыяд 2016-2032 гадоў плануецца арганізаваць вытворчасць глыбокай перапрацоўкі збожжа па сучасных метадах біятэхналогіі з атрыманнем незаменных амінакіслот для вытворчасці і выхаду на мясцовы і экспартны рынкі высокапрадукцыйных, збалансаваных камбікармоў і прэміксаў. Будаўніцтва аб'ектаў па інвестпраекце пачалося з сакавіка 2019 года. Цяпер завяршаюцца агульнабудаўнічыя работы па аб'ектах аграпрамысловай вытворчасці, актыўна вядзецца мантаж тэхналагічнага абсталявання. Па аб'ектах амінакіслотнай вытворчасці будаўнічыя работы знаходзяцца ў актыўнай фазе, паралельна манціруецца тэхналагічнае абсталяванне. Запуск біятэхналагічных заводаў плануецца ў канцы першага паўгоддзя 2021 года.

Цяпер БНБК вядзе актыўную работу па пошуку і падрыхтоўцы персаналу для работы на вытворчасцях, а таксама вядзе актыўную работу па заключэнні дагавораў на пастаўку сыравіны і па пошуку патэнцыяльных пакупнікоў прадукцыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі