Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
26 сакавіка 2024, 11:17

Лукашэнка азнаёміцца з мерапрыемствамі праверкі боегатоўнасці злучэнняў і воінскіх часцей

26 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 26 сакавіка ў ходзе рабочай паездкі ў Ашмянскі раён Гродзенскай вобласці азнаёміцца з мерапрыемствамі праверкі боегатоўнасці злучэнняў і воінскіх часцей, якая цяпер праводзіцца ва Узброеных Сілах, паведамляе БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы наведае адзін з участкаў, дзе праводзіцца праверка боегатоўнасці, азнаёміцца з мерапрыемствамі, работай з асабовым складам.

У час праверкі ў тым ліку праводзяцца мерапрыемствы па ўзмацненні ўчастка граніцы, патруляванні, авіяцыйнай разведцы мясцовасці пры дапамозе беспілотнікаў.

Як паведамлялася раней, ва Узброеных Сілах пачата праверка баявой гатоўнасці злучэнняў і воінскіх часцей. Яна мае комплексны характар і прадугледжвае вылучэнне асабовага складу ў назначаныя раёны, правядзенне шэрага вучэнняў і трэніровак, у тым ліку з баявой стральбой.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі