Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
23 верасня 2022, 10:19

Лукашэнка азнаёміцца з ходам капрамонту мемарыяльнага комплексу "Хатынь"

23 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка азнаёміцца з ходам капрамонту мемарыяльнага комплексу "Хатынь", паведамляе БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы азнаёміцца, у прыватнасці, з будаўніцтвам музея, рэстаўрацыяй гранітых пліт дарогі "Апошні шлях", мемарыялаў "Могілкі вёсак" і "Дрэва жыцця", будаўніцтвам прыхода храма Раства Багародзіцы.

У маі ўказам Прэзідэнта аб'ектам капітальнага рамонту і рэканструкцыі мемарыяльнага комплексу "Хатынь" быў прысвоены статус Усебеларускай маладзёжнай будоўлі. З такой ініцыятывай да кіраўніка дзяржавы звярнуліся прадстаўнікі Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі ў час звароту Прэзідэнта з Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу ў студзені 2022 года.

Будаўніцтва музея на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу і рэстаўрацыйныя работы Прэзідэнт даручыў завяршыць у сціслыя тэрміны - да 80-годдзя Хатынскай трагедыі. Аляксандр Лукашэнка працаваў на добраўпарадкаванні комплексу ў красавіку ў дзень рэспубліканскага суботніка. "Значыць, у будучым годзе 80 гадоў. Усё вылізаць ад Мінска да "Хатыні", пачынаючы ад дарог. Усе будоўлі (у мемарыяльным комплексе. - Заўвага БЕЛТА) трэба завяршыць да гэтага часу", - даручыў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі