ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Нядзеля, 23 лютага 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +2°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
14 лютага 2020, 11:56

Лукашэнка ажыццявіў сімвалічны пуск вытворчасці сульфатнай беленай цэлюлозы на Светлагорскім ЦКК

14 лютага, Светлагорск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ажыццявіў сімвалічны пуск абсталявання лініі па вытворчасці сульфатнай беленай цэлюлозы на Светлагорскім ЦКК, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Новая вытворчасць стваралася апошнія некалькі гадоў з удзелам кітайскай кампаніі інжынірынгу САМСЕ. Аднак у супрацоўніцтве з партнёрамі ўзнікалі сур'ёзныя складанасці і супярэчнасці, што прывяло да значнага павелічэння тэрмінаў рэалізацыі праекта. Завяршаць работу давялося сіламі беларускіх падрадных арганізацый.

За 2019 год у рэжыме пробнай вытворчасці, якую змог забяспечыць самастойна Светлагорскі ЦКК, выраблена 146,9 тыс.т сульфатнай беленай цэлюлозы. Каля 20 працэнтаў пастаўлена айчынным спажыўцам. У канцы снежня мінулага года дасягнуты рэзультат па выпуску сульфатнай беленай цэлюлозы больш як 1 тыс.т у суткі, што эквівалентна 88 працэнтам праектнай магутнасці. У цэлым магутнасць вытворчасці па праекце складае 400 тыс.т у год.

Сульфатная беленая цэлюлоза высока запатрабавана на міжнародных рынках і важна для ўнутранага імпартазамяшчэння. Яна прымяняецца ў вытворчасці шпалер, упаковачных, пісчых і паліграфічных папер, кардону, вырабаў санітарна-гігіенічнага прызначэння. На постсавецкай прасторы такіх сучасных вытворчасцей няма. Сёння Светлагорскі ЦКК - адзіны новы цэлюлозны завод у краінах СНД.

У цэлым Светлагорскі ЦКК з'яўляецца буйнейшым прадпрыемствам лесапрамысловага комплексу СНД, вытворчай магутнасцю больш як 200 тыс.т цэлюлозна-папяровай прадукцыі ў год. Аб'ём продажаў дасягае каля $100 млн. У 2019 годзе камбінатам экспартавана прадукцыі на $64,2 млн, што ў 2,4 раза больш, чым у 2018 годзе. З агульнай сумы экспарту на долю цэлюлозы прыпала $52,1 млн - у 3,7 раза больш, чым у 2018 годзе.

У цэнтральным пункце кіравання Аляксандр Лукашэнка цёпла пагутарыў з работнікамі завода. Адным з іх стаў егіпцянін Федзі Халіль, які ўжо каля 7 гадоў жыве з сям'ёй у Беларусі.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што праз некалькі дзён будзе на радзіме ў гэтага работніка. "Мы цябе там успомнім. І нават Прэзідэнту аль-Сісі (Прэзідэнт Егіпта Абдэль Фатах аль-Сісі. - Заўвага БЕЛТА) аб гэтым скажу. Абавязкова пра цябе раскажу", - сказаў беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі