Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
24 жніўня 2021, 13:59

Лукашэнка: аўтарытэт настаўніка павінен быць бясспрэчны

24 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аўтарытэт настаўніка павінен быць бясспрэчны. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, прымаючы ўдзел у Рэспубліканскім педагагічным савеце, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы назваў вельмі актуальным пытанне аб статусе педагога. "Мы ўсе зацікаўлены ў тым, каб аўтарытэт настаўніка быў бясспрэчны. І ў вачах вучняў, і сярод бацькоў, у грамадстве. Без гэтага нават сэнсу няма гаварыць аб вырашэнні глабальных задач, якія стаяць перад сістэмай адукацыі", - падкрэсліў беларускі лідар.

"З 1 студзеня 2022 года мы павінны знайсці магчымасць значна прастымуляваць у матэрыяльным плане работу класных кіраўнікоў і куратараў груп устаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Даручаю ўраду ў бліжэйшы час унесці адпаведныя прапановы", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Ён таксама даручыў падумаць і далажыць, як можна падтрымаць спецыялістаў дашкольных устаноў. "Праца выхавальнікаў і іх памочнікаў такая ж складаная і вельмі важная", - падкрэсліў ён.

"Усё, што мы зможам сабе дазволіць, улічваючы магчымасці эканомікі краіны, мы зробім", - запэўніў беларускі лідар.

Нараўне з гэтым ён акцэнтаваў увагу, што статус настаўніка - гэта і яго аўтарытэт, які не прадаецца і не купляецца ні за якую зарплату і грошы. "Шмат, калі не ўсё, залежыць ад асобы, характару, кампетэнтнасці і прафесіяналізму самога педагога. Упэўнены, вы гэта разумееце. І на сваім, дзяржаўным узроўні мы павінны бачыць такіх людзей. І рабіць для іх усё магчымае - ад дзяржаўных узнагарод да заработных плат, жылля і гэтак далей", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі