10 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Эканоміка Беларусі ў 2022 годзе ў цэлым спрацавала нядрэнна, але вынікі маглі б быць лепшыя. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 10 лютага на нарадзе па пытаннях цэнаўтварэння, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"У цэлым маглі б лепш. Зыходзячы са складанасцей, цяжкасцей, маглі б лепш. Але рэальная зарплата крыху большая была, нічога не абвалілася, як нам прадракалі. Не скажу, што малайцы, але маглі б крыху лепш", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка ў сваю чаргу прывёў цікавы факт: "З 20 еўрапейскіх краін Беларусь заняла 17-е месца па ўзроўні інфляцыі. Гэта значыць 16 краін паказалі інфляцыю вышэйшую за нашу".-Э-