Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
22 студзеня 2024, 09:00

Лукашэнка: асаблівае значэнне цяпер маюць кампетэнтнасць і патрыятызм кожнага з беларускіх дыпламатаў

22 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў дыпламатычнай службы Беларусі з прафесійным святам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Народ даверыў вам важную і ганаровую місію - прадстаўляючы Айчыну, прафесійна адстойваць нацыянальныя інтарэсы перш за ўсё рэальнымі дасягненнямі і важнымі знешнепалітычнымі ініцыятывамі", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што цяпер на ўсіх кантынентах разгортваецца барацьба за розумы людзей, рынкі і рэсурсы. "У гэтых умовах ад дыпламатаў патрэбна вялікая адказнасць за даручаны ўчастак і арыентацыя на канкрэтны вынік. А асаблівае значэнне маюць кампетэнтнасць і патрыятызм літаральна кожнага з вас", - падкрэсліў беларускі лідар.

Прэзідэнт выказаў упэўненасць у тым, што дыпламаты і ў далейшым будуць рабіць усё для ўмацавання аўтарытэту беларускай дзяржавы на міжнароднай арэне, развіцця гандлёвых і гуманітарных сувязей, выбудоўваючы адносіны з замежнымі партнёрамі на прынцыпах роўнасці і справядлівасці, клапоцячыся пра дабрабыт сваёй краіны і яе жыхароў.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў супрацоўнікам і ветэранам дыпламатычнай службы добрага здароўя, міру і поспехаў у справе служэння роднай Беларусі.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі