Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
22 сакавіка 2023, 13:03

Лукашэнка: "арыйскія стандарты" сёння замянілі на дэмакратычныя каштоўнасці, вядзецца новая фільтрацыя народаў

22 сакавіка, Лагойскі раён /Кар. БЕЛТА/. Наследнікі фашызму замянілі "арыйскія стандарты" на ліберальныя дэмакратычныя каштоўнасці. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 22 сакавіка на памятным мерапрыемстве, прымеркаваным да 80-годдзя хатынскай трагедыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вы ведаеце: у фашызму няма чалавечага аблічча, але ёсць імёны. Імёны забойцаў і здраднікаў. І мы іх ведаем. Ёсць наследнікі і ідэйныя прадаўжальнікі, у якіх зноў абудзіўся ген нянавісці да нас, усёй славянскай цывілізацыі, нашага народа. "Арыйскія стандарты" яны замянілі на ліберальныя дэмакратычныя каштоўнасці. Фільтрацыя народаў на адпаведнасць новаму эталону ідзе даўно. Праз каляровыя рэвалюцыі, мяцяжы, проксі-войны, санкцыі, шантаж. Як далёка гэта можа зайсці - мы таксама ведаем", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт са шкадаваннем канстатаваў, што гэта ўжо відаць на прыкладзе суседніх краін, дзе на руінах памяці аб савецкай спадчыне і Вялікай Перамозе, на абломках разбураных помнікаў воінам-пераможцам узняў галаву сучасны неанацызм.

"Бачым, як прачынаюцца інстынкты продкаў - украінскіх, латышскіх, літоўскіх і польскіх карнікаў, якія кідалі ў агонь нашых дзяцей, старых і жанчын. Таму мы абавязаны і зробім усё, каб захаваць у гісторыі подзвіг пакалення савецкіх людзей, якія з гонарам прайшлі свой урок мужнасці і гераізму. Каб Хатынь стала месцам сілы беларускага народа. Гэта наш з вамі абавязак", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі