Мабільная версія
II Еўрапейскія гульні
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Лукашэнка арыентуе судовую сістэму на безумоўнае захаванне прынцыпу сацыяльнай справядлівасці

Прэзідэнт 05.04.2019 | 11:07
У час нарады
У час нарады

5 красавіка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Асноўны крытэрый, якім кіруюцца людзі пры ацэнцы работы судоў, - сацыяльная справядлівасць. Яна з'яўляецца не толькі залогам даверу насельніцтва да судоў і правасуддзя, але і найважнейшым складнікам ідэалогіі беларускай дзяржавы. Аб гэтым сёння заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў новым будынку Вярхоўнага суда на нарадзе па пытаннях удасканалення дзейнасці судоў агульнай юрысдыкцыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я заўсёды гавару: людзі, людзі, людзі. Не для нейкага папулізму - мне ён не патрэбны. Мы сапраўды працуем для людзей. Калі мы гаворым, што дзяржава для народа, трэба рэалізоўваць гэту формулу. І сацыяльная справядлівасць з'яўляецца не толькі залогам даверу насельніцтва да правасуддзя, але і найважнейшым складнікам ідэалогіі беларускай дзяржавы. Запатрабаванне на гэту справядлівасць каласальнае. Не толькі ў славянскіх дзяржавах, але і ва ўсім свеце", - падкрэсліў беларускі лідар.

"Грамадзяне павінны быць упэўнены, што ў судзе знойдуць абарону сваіх правоў і законных інтарэсаў. Гэта значыць, іх праблему пачуюць, унікнуць у жыццёвую сітуацыю, прымуць аргументаванае і ўзважанае рашэнне. І вельмі важна, каб чалавеку было зразумела, чаму суд вынес менавіта такое рашэнне, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Людзі, якія прыйшлі ў суд, павінны верыць у яго здольнасць устанавіць ісціну. Тады ім не давядзецца ў пошуку праўды звяртацца да Прэзідэнта".

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што суддзям трэба быць свабоднымі пры прыняцці рашэнняў: не баяцца пракурораў, не залежаць ад меркавання следчых, не аглядацца на мясцовую ўладу, а кіравацца толькі законам. Пры гэтым ён адзначыў, што яго асабіста ніхто не можа папракнуць у тым, што ён у тых ці іншых выпадках націскаў на суддзяў, нават маючы пэўныя рычагі і паўнамоцтвы. "Галоўная мая функцыя - наадварот - засцерагчы вас пры прыняцці судовых рашэнняў ад усякага націску. Ведаю, што такое бывае. Тыя, хто ў гэтым напрамку працуюць, ведаюць маю рэакцыю", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Ён таксама адзначыў, што адно з паўнамоцтваў Прэзідэнта - назначэнне і вызваленне суддзяў ад пасад. Больш таго, ніколі без ведама кіраўніка дзяржавы праваахоўныя органы не дазвалялі сабе затрымаць суддзю або праводзіць у адносінах да яго аператыўна-тэхнічныя мерапрыемствы. "Суддзі раённага суда гэта або Вярхоўнага. Ніколі гэтага не было і не будзе. Але шмат выпадкаў, калі Прэзідэнту паступаюць пэўныя скаргі. У тым ліку і праваахоўныя органы мяне аб гэтым інфармуюць. І калі я бачу, што там сапраўды трэба разабрацца па сутнасці як я часта гавару, памнажайце на два (размова аб адказнасці за правапарушэнні. - Заўвага БЕЛТА). Недапушчальна суддзям парушаць закон, на варце якога вы стаіце", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

"У цэнтры вашай увагі заўсёды павінен быць чалавек. Некаму трэба пераасэнсаваць бачанне сваёй прафесіі, быць больш уважлівым да людзей. А часам і ставіць сябе на месца гэтых людзей. Толькі такі суд будзе па-сапраўднаму аўтарытэтным і справядлівым, - дадаў беларускі лідар. - Усё ў законе не прапішаш. На тое і дадзена суддзю галава і яго вопыт, яго сумленнасць, прыстойнасць і прынцыповасць".-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Білеты на ІІ Еўрапейскія гульні Цырымонія адкрыцця - 21 чэрвеня, стадыён "Дынама" - кошт білета - Br150-300. Цырымонія закрыцця - 30 чэрвеня, стадыён "Дынама" - Br70-150.