Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
15 красавіка 2019, 11:31

Лукашэнка арыентуе НАК на больш актыўную работу

15 красавіка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка арыентуе Нацыянальны алімпійскі камітэт на больш актыўную работу. Адпаведную заяву кіраўнік дзяржавы зрабіў сёння на пасяджэнні Выканкама НАК, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"На жаль, апошнім часам НАК крыху збавіў абароты. Калі раней у гэтым будынку кіпела жыццё, праводзіліся рэзанансныя мерапрыемствы па алімпійскай адукацыі, падтрымцы дзіцяча-юнацкага спорту, то цяпер гэтай работы амаль не відаць і не чуваць. Павеяла нейкім халадком у адносінах з федэрацыямі", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, НАК займае асаблівае месца ў сістэме фізічнай культуры і спорту. Сярод важнейшых напрамкаў яго работы - развіццё алімпійскага руху ў цесным узаемадзеянні з дзяржаўнымі органамі і мясцовымі ўладамі, каардынацыя дзейнасці рэспубліканскіх федэрацый па відах спорту.

"Важна, каб менавіта НАК быў цэнтрам прыцягнення для спартсменаў і трэнераў, нашых праслаўленых чэмпіёнаў і падрастаючага пакалення. Гэта і іх дом таксама", - сказаў беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі