7 студзеня, Лагойск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка арыентуе на выкананне абавязацельстваў па будаўніцтве дарог, нягледзячы на любыя цяжкасці. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў у храме на Раство Хрыстова, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Людзі заўсёды скардзяцца на дарогі. У мінулым годзе мы проста штурмам, наколькі магчыма, бралі гэтыя вышыні", - расказаў Прэзідэнт, гаворачы аб праводзімай у краіне сацыяльна арыентаванай палітыцы.
"Пры нашым клімаце (вы бачыце: учора - мароз, сёння - адліга) у нас праблем з дарогамі хапае. Таму патрэбны вельмі вялікія сродкі для таго, каб хаця б падтрымліваць дарогі ў нармальным стане. Тым не менш, мною пастаўлена задача - усе раённыя цэнтры, напрыклад Лагойск, з аграгарадкамі павінны быць звязаны дарогамі з цвёрдым пакрыццём. Мы павінны, як бы ні было складана ў краіне, на працягу наступнага года пераадолець гэта", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.-0-