Сцяг Нядзеля, 16 чэрвеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
23 мая 2024, 12:17

Лукашэнка арыентуе на далейшае развіццё Узброеных Сіл з улікам урокаў ваенных дзеянняў ва Украіне

23 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка арыентуе на далейшае развіццё Узброеных Сіл з улікам урокаў ваенных дзеянняў ва Украіне. Адпаведную задачу ён паставіў пры назначэнні Паўла Муравейкі на пасаду начальніка Генеральнага штаба - першага намесніка міністра абароны Рэспублікі Беларусь, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Давайце нацэлімся на тое, што мы будзем развіваць Узброеныя Сілы так, як мы рабілі да гэтага часу. Вывучаючы ўсё, што адбываецца навокал", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка ў сувязі з гэтым звярнуў увагу на падзеі ва Украіне: "Гэта таксама для нас урок. Урок сур'ёзны. Мы павінны бачыць, якая сучасная вайна".
"Мы ўжо для сябе вывады пэўныя зрабілі. Зразумелі, што такое міны і мінныя загароды. Тое, што мы хацелі па ўказцы Захаду калісьці знішчыць. Дзякуй богу, захавалі. Мы ведаем, што такое контрбатарэйная барацьба. І асабліва разумеем, што ў сучасных умовах без беспілотных лятальных апаратаў немагчыма ваяваць, а таксама без сістэм радыёэлектроннай барацьбы, якія павінны эфектыўна ўздзейнічаць і на беспілотныя лятальныя апараты і іншыя сучасныя ўзбраенні. Мы пра гэта не раз гаварылі. Вам давядзецца грунтоўна гэтым заняцца", - прывёў канкрэтныя прыклады Прэзідэнт Беларусі.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі