Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
08 кастрычніка 2021, 15:33

Лукашэнка арыентуе Белкаапсаюз на развіццё сегмента інтэрнэт-гандлю

8 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка арыентуе Белкаапсаюз на развіццё сегмента інтэрнэт-гандлю. Аб гэтым ён заявіў, прымаючы ўдзел у агульным сходзе прадстаўнікоў членаў Беларускага рэспубліканскага саюза спажывецкіх таварыстваў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я не параўноўваю вас з буйнымі сеткамі ў Мінску. Прывезці тавар адразу ў адзін гандлёвы аб'ект і зняць прыбытак нескладана. А вось даехаць да кожнай аддаленай вёсачкі не кожны зможа. Але і тут ёсць рашэнні. Паглядзіце, як за апошнія некалькі гадоў развіўся інтэрнэт- і электронны гандаль", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

За год, паводле даных Белстата, такім чынам прададзена тавараў на $1,1 млрд, і гэты сегмент рынку расце ў сярэднім па 20 працэнтаў у год.

Аляксандр Лукашэнка згадзіўся з тым, што пажылым людзям, магчыма, будзе складана карыстацца гэтымі паслугамі з дапамогай інтэрнэту. "Але ёсць дзеці, якія могуць заказаць чалавеку. І вы па гэтым заказе зможаце ажыццявіць пастаўку. Пачніце гэта не на шкоду сабе і паглядзіце. І для мяне будзе важна, як для эканаміста, які прывык верыць канкрэтным фактам. Паглядзім, што атрымаецца ў выніку вашага гэтага эксперымента ў Белкаапсаюзе", - даручыў кіраўнік дзяржавы.

"Калі вы будзеце працаваць у Мінску, то вы дакладна будзеце канкурыраваць", - дадаў ён. У якасці прыкладу ён прывёў папулярныя цяпер паслугі па заказе і хуткай дастаўцы піцы. "Заказаў - імгненна прывезлі ў гэтай каробцы. Дык калі вы будзеце займацца і тут - для таго, каб эканоміку паправіць, праз інтэрнэт прадаваць - не піцу, а сваю смажанку. Паверце, заказаў будзе дастаткова. Гэта значыць усюды трэба варушыцца для таго, каб зарабіць капейку", - падкрэсліў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі