
31 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Апошнія грошы аддадзім вучоным, але патрэбны вынік. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у час размовы з вучонымі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Я вельмі паважаю працу вучоных, схіляюся перад працай вучоных. Наколькі гэта магчыма, разумеючы, што без навукі ніяк, дапамагаў вучоным. У гэтай пяцігодцы ўвага будзе яшчэ больш пільная. Але гэта ўвага не так - агулам і без разбору. Я сказаў, чаму больш будзем удзяляць увагу - тое, што патрабуецца на рынку сёння і ў грамадстве (не толькі ў нашым), тое мы і будзем падтрымліваць. Тое, што прыносіць грошы, сродкі. І як бы ні было цяжка, мы апошнія грошы аддадзім для вучоных, але патрэбны вынік. Без выніку ніякай падтрымкі быць не можа", - заявіў беларускі лідар.
"Мы будзем вас падтрымліваць па канкрэтных напрамках - тое, што прыносіць вельмі вялікую карысць. Калі ўклалі рубель і 15 рублёў будзе аддача, - дзверы для вас будуць адчынены заўсёды", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.-0-