ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 29 верасня 2023
Мінск Малавоблачна +22°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
08 чэрвеня 2023, 10:39

Лукашэнка анансаваў сустрэчу з Пуціным у бліжэйшы час

Фота з архіва
Фота з архіва

8 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з сакратарамі саветаў бяспекі дзяржаў - членаў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы анансаваў сустрэчу з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным у бліжэйшы час, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У час сустрэчы Аляксандр Лукашэнка закрануў пытанні ўрэгулявання канфлікту паміж Арменіяй і Азербайджанам. Прэзідэнт падкрэсліў, што свае прапановы наконт гэтага павінны ўнесці і сакратары саветаў бяспекі краін АДКБ, бо яны не пабочныя наглядальнікі ў гэтай сітуацыі.

"У бліжэйшы час мы з Прэзідэнтам Расіі сустрэнемся. Я абавязкова раскажу аб нашай сустрэчы. Ён ведае, што я сёння сустракаюся з вамі. У яго заўтра з прэм'ер-міністрамі сустрэча (у Сочы ў гэтыя дні праходзіць пасяджэнне Савета кіраўнікоў урадаў СНД. - Заўвага БЕЛТА). Абмяркуем усе гэтыя пытанні і паспрабуем, можа, нешта прапанаваць вам. Але я яшчэ раз гавару: з вашага боку павінны быць разумныя, талковыя ініцыятывы", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

"Калі ласка, не сварыцеся адзін з адным. Нам яшчэ будзе магчымасць пасварыцца са многімі: вы бачыце, як нас спрабуюць расцягнуць. Не буду канкрэтызаваць", - дадаў беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі