
Фота з архіва
7 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка анансаваў сустрэчу з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным у бліжэйшы час. Аб гэтым ён заявіў на пасяджэнні Савета бяспекі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Кіраўнік дзяржавы пацікавіўся, наколькі эфектыўна рэалізуюцца беларуска-расійскія дамоўленасці аб узаемнай падтрымцы ў сувязі з жорсткім націскам Захаду і якія неабходны дадатковыя меры. "У бліжэйшы час мы сустрэнемся з кіраўніцтвам Расіі, Прэзідэнтам Расіі. Я хацеў бы ведаць гэтыя праблемы, якія мы павінны вырашаць на ўзроўні прэзідэнтаў", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.-0-