
24 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка анансаваў сур'ёзныя перагаворы з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, якія адбудуцца 25 чэрвеня. Аб гэтым ён заявіў у Санкт-Пецярбургу на сустрэчы з губернатарам Санкт-Пецярбурга Аляксандрам Бягловым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Заўтра мы з Уладзімірам Уладзіміравічам як звычайна правядзём сур'ёзныя перагаворы па сур'ёзнай праблематыцы. Але гэта будзе заўтра. І наша сённяшняя з вамі сустрэча абсалютна не рытуальная. У нас ёсць што абмеркаваць", - сказаў Прэзідэнт.
Як паведамляся БЕЛТА, Аляксандр Лукашэнка знаходзіцца з рабочым візітам у Расіі. Кіраўнікі дзяржаў спачатку нефармальна сустрэліся ў падмаскоўным Завідаве, а ў другой палове дня 24 чэрвеня Прэзідэнт Беларусі прыбыў у Санкт-Пецярбург, дзе ўжо 25 чэрвеня пройдзе рабочая сустрэча лідараў дзвюх краін. Знамянальна, што менавіта ў гэты дзень споўніцца 30 гадоў з моманту ўстанаўлення дыпадносін паміж Беларуссю і Расіяй.-0-