Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
01 красавіка 2022, 11:21

Лукашэнка анансаваў размову з Прэзідэнтам Расіі Пуціным

1 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка анансаваў тэлефонную размову з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, паведамляе БЕЛТА.

"Раскажу пра новую традыцыю (уручэння прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне навукі і тэхнікі. - Заўвага БЕЛТА), якую мы адкрылі. Я вельмі цаню традыцыі", - інфармуе Telegram-канал "Пул Першага".

Як паведамлялася БЕЛТА, пасля цырымоніі ў Палацы Незалежнасці Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ўручэннем прэміі пакладзены пачатак добрай традыцыі. "Я ўпэўнены, што яна будзе жыць. Будзе жыць тады, калі будуць лаўрэаты. Я вельмі цаню традыцыі. Лічу, што калі ёсць традыцыі, значыць, ёсць аснова для развіцця, аснова для існавання дзяржавы", - сказаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі