Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
03 чэрвеня 2022, 12:19

Лукашэнка анансаваў новыя меры па спрашчэнні будаўніцтва прыватных дамоў

3 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на цырымоніі адкрыцця ў Мінску новага будынка 9-й гарадской дзіцячай паліклінікі анансаваў новыя меры па спрашчэнні будаўніцтва прыватных дамоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Учора мне на стол паклалі ўказ аб будаўніцтве асабістага, прыватнага жылля. У нас там была страшная бюракратыя. Усё здымаем - які чалавек хоча будаваць дом, няхай будуе. Ніхто туды хадзіць не павінен. Чалавек адказвае сам - сваёй галавой, сваёй сям'ёй, сваімі дзецьмі. Які дом пабудуеш, у такім і будзеш жыць. Прыблізна ў гэтым канцэпцыя", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, указ будзе падпісаны ў бліжэйшы час. Прыблізна такія ж рашэнні будуць прыняты і па шматкватэрных дамах. "Мы да канца гэтага года, яшчэ раз падышоўшы да будаўніцтва, спросцім будаўніцтва жылля, у тым ліку і іншых памяшканняў", - адзначыў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы заявіў, што беларусы будуць прыемна здзіўлены новымі рашэннямі ў жыллёвым будаўніцтве. "У цэнаўтварэнні па жыллі (у Мінску перш за ўсё) мы сур'ёзна, я лічу, пасунуліся. Мы цяпер загружаем трэсты, а не рознае жуллё, якое брала крэдыты ў банку, а потым у тры разы даражэй прадавала кватэры. Павінны будаваць па мінімальных цэнах, і людзям крыўдна не будзе, - дадаў Аляксандр Лукашэнка. - Прыватным кампаніям, калі яны хочуць удзельнічаць у будаўніцтве жылля і наогул у будаўніцтве, трэба ствараць сваю базу".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі